Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.11.2018

12 лістапада 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася рабочая сустрэча з місіяй Міжнароднага валютнага фонду на чале з Жакам Міньянам.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Шчэпаў У.А., старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А., старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А., старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Красоўская Т.П.

Ва ўступным слове Жак Міньян адзначыў прадуктыўнасць папярэдніх сустрэч, якія адбыліся ў лістападзе 2017 г. i ліпені бягучага года, і выказаў падзяку дэпутатам за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць пытанні развіцця эканомікі Беларусі для забеспячэння яе ўстойлівага росту.

У прыватнасці, кіраўнік місіі падкрэсліў, што гэты візіт праводзіцца ў адпаведнасці з артыкулам 4 Пагаднення Міжнароднага валютнага фонду ў рамках ажыццяўлення кантролю над міжнароднай валютнай сістэмай для забеспячэння яе эфектыўнага функцыянавання, а таксама кантролю за выкананнем дзяржавай-членам сваіх абавязацельстваў.

Прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду былі адзначаны такія станоўчыя моманты беларускай эканомікі, як дасягненне стабільнасці валютнага курсу і ўстанаўленне кантролю над інфляцыяй.

У сваю чаргу дэпутаты Палаты прадстаўнікоў расказалі прадстаўнікам МВФ аб заканадаўчых рашэннях, якія прыняты Парламентам Рэспублікі Беларусь або рыхтуюцца да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў у мэтах прыцягнення інвестыцый, развіцця прадпрымальніцтва, паляпшэння падатковага клімату, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных расходаў. У прыватнасці, размова ішла аб праекце Падатковага кодэкса, пакеце бюджэтных законапраектаў, аб карэкціроўцы законаў «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы», «Аб інвестыцыях» і «Аб гаспадарчых таварыствах».

Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі па спектры пытанняў сацыяльна-эканамічнай тэматыкі і адзначылі важнасць такога дыялогу, абмену вопытам.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падзякавалі Кіраўніку місіі Жаку Міньяну і яго калегам за сустрэчу і выказалі ўпэўненасць у далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва для стабілізацыі і забеспячэння эканамічнага росту ў Рэспубліцы Беларусь.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць