Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
12 лістапада 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Савіных А.У. прыняў удзел у анлайн-пасяджэнні Пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў фармаце відэаканферэнцыі.

Падчас пасяджэння кіраўнікі звыш 40 нацыянальных дэлегацый дзяржаў — удзельнікаў АБСЕ заслухалі даклады Старшыні ПА АБСЕ Г.Цэрэтэлі, Скарбніка П.Юэля-Енсэна, Генеральнага сакратара Р.Мантэлы з інфармацыяй аб дзейнасці ПА АБСЕ, Старшыні падкамітэту па Правілах працэдуры і Рабочым практыкам П.Боунэса па працэсе рэфармавання Правілаў працэдуры ПА АБСЕ, а таксама Д.Бізлі, выканаўчага дырэктара Сусветнай харчовай праграмы ААН — арганізацыі, якая стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2020 года.
Парламентарыі абмеркавалі міжнародныя пытанні, якія стаяць на парадку дня ПА АБСЕ, уключаючы вынікі місій па назіранні за мінулымі выбарамі ў Чарнагорыі, Грузіі і ЗША, нагорнакарабахскі канфлікт і актуальную сітуацыю ў рэгіёне АБСЕ.
У сваім выступе А.У.Савіных заявіў, што Беларусь настроена на адкрытае, актыўнае і зацікаўленае супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Беларускія парламентарыі гатовы абмяркоўваць пытанні, якія ўяўляюць супольны інтарэс, і выступаць актыўным партнёрам па міжнароднаму дыялогу са сваімі калегамі.
Закранаючы
бягучую ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, А.У.Савіных адзначыў, што
дзяржаўныя інстытуты ў цяперашні час прыкладаюць максімум намаганняў для
вырашэння палітычнай сітуацыі ў краіне і паляпшэння яе палітычнай архітэктуры.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў заходніх партнёраў спыніць спробы
ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і спыніць дзейнасць
квазі-урадавых арганізацый, якія падштурхоўваюць да радыкалізацыі пратэстаў у
краіне.
