Рус Бел Eng
12.11.2020

12 лістапада 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася нарада з удзелам намесніка Палаты прадстаўнікоў Міцкевіча В.В., а таксама прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У нарадзе прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Губіч М.В., намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аўдзееў А. Д., прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі канцэптуальныя заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце, якія датычацца:

змены парадку вызначэння дзяржаўных органаў, якія выступаюць спагнаннікамі;

удакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў спагнаннікаў, у тым ліку аб спагнанні запазычанасці шляхам звароту спагнання на закладную маёмасць, а таксама змянення парадку звароту спагнання на грашовыя сродкi i iншую маёмасць, належныя даўжніку ад трэціх асоб;

парадку абскарджання дзеянняў судовых выканаўцаў;

выканання вызначэнняў суда, якія змяшчаюць даручэнне зрабіць вопіс маёмасці, а таксама выканаць іншыя дзеянні, неабходныя для разгляду справы судом і іншыя.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by