Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.02.2019

12 лютага 2019 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбыўся круглы стол на тэму «Практыка прымянення заканадаўства ў сферы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю, і пытанні яго далейшага ўдасканалення».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел парламентарыі, кіраўніцтва і прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, інфармацыі, унутраных спраў, дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь», ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь, Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» і іншыя.

Адкрываючы круглы стол, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. падкрэсліў, што ва ўмовах імклівай лічбавай трансфармацыі, беспрэцэдэнтнага развіцця IT-тэхналогій нам усім неабходна працаваць на апярэджанне. Новае пакаленне, пакаленне Z, актыўна ўкараняецца ў інтэрнэт-прастору ў рэжыме онлайн і маментальна асвойвае тэхналогіі, атрымліваючы для гэтага ўсё больш дасканалыя і сучасныя тэхнічныя сродкі.


Пры ўсёй карыснасці Інтэрнэта трэба памятаць, што ў віртуальным свеце на другім баку ў сетцы прысутнічаюць рэальныя людзі, а значыць, рэальныя рызыкі і інфармацыйная пагроза не ілюзорная. У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіч А.М. расказаў, што 1 ліпеня 2017 года ўступіў у сілу закон, які тычыцца пытанняў абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

— Сёння мы сабраліся, каб абмеркаваць першыя вынікі рэалізацыі прынятага заканадаўчага рашэння, ацаніць яго эфектыўнасць, зразумеласць і даступнасць для выканання, — адзначыў парламентарый.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступіў Кіраўнік Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Доктар Рашэд Мустафа Сарвар.


Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя на тэму «Заканадаўства ў сферы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю». Затым з тэматычнымі дакладамі выступілі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Карлюкевіч А.М. і намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сідарэнка Р.С.

У ходзе круглага стала таксама абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні бяспекі непаўналетніх у інфармацыйнай прасторы, міжнароднага вопыту ў галіне інфармацыйнай бяспекі дзіцяці, асаблівасцей псіхалагічнага ўспрымання інфармацыі сучасным маладым пакаленнем.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з інфармацыяй па выніках рэалізацыі сацыяльнага адукацыйнага праекта «Дзеці ў інтэрнэце» СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь прадставіла тэматычную выставу.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць