Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.02.2019

12 лютага 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Салаўёва П.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Камароўскі І.С., Курсевіч В.В. і Лобач Ю.А., прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі», а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі пры падрыхтоўцы законапраекта да першага чытання ад зацікаўленых, у тым ліку ад галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і шэрагу арганізацый, што прадстаўляюць рэальны сектар эканомікі і сферу паслуг.


Па выніках абмеркавання прыняты шэраг рашэнняў, якія спрыяюць паляпшэнню рэдакцыі законапраекта, унесенага ў Палату прадстаўнікоў.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць