Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.02.2019

12 лютага 2019 года пад старшынствам Л.А.Цуприка адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту.

На пасяджэнні камісіі быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (першае чытанне).

Распрацоўка праекта Закона абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі адзіных падыходаў да прымянення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах» у частцы ўзнагароджання шматдзетных маці ордэнам Маці, неадназначным іх трактаваннем на практыцы, а таксама неабходнасцю дапаўнення падстаў для пазбаўлення дзяржаўных узнагарод.

Улічваючы, што ўмацаванне інстытута сям’і, фарміраванне ў грамадстве духоўна-маральных сямейных каштоўнасцяў з’яўляюцца адной з задач дэмаграфічнай і сямейнай палітыкі, а дзяржаўныя ўзнагароды ўяўляюць сабой вышэйшую форму заахвочвання грамадзян, праект Закона накіраваны на павышэнне прэстыжу ордэна Маці.

Л.А.Цуприк праінфармаваў дэпутатаў аб ходзе падрыхтоўцы законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання ў першым чытанні.

На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца кампетэнцыі Пастаяннай камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць