Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.05.2020

12 мая 2020 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Ніжэвіч Л.І., прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Еўдачэнка А.А., намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Кійко Д.М., работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праекты законаў аб ратыфікацыі пагадненняў, якія тычацца функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.


Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сінгапур, з другога боку», Еўдачэнка А.А. адзначыў, што Пагадненне арыентавана на далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Рэспублікай Сінгапур, стварэнне рэжыму свабоднага гандлю з гэтай краінай для ўсіх дзяржаў — членаў ЕАЭС.

У рэжыме відэаканферэнцыі Кійко Д.М. праінфармаваў прысутных аб асноўных палажэннях Пагаднення аб прынцыпах вядзення падатковай палітыкі ў галіне акцызаў на тытунёвую прадукцыю дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Было падкрэслена, што прапанаванае да ратыфікацыі Пагадненне накіравана на забеспячэнне гарманізацыі ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы ў рамках ЕАЭС.


Удзельнікі паседжання задалі дакладчыкам удакладняючыя пытанні, якія тычыліся прынцыпаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Рэспублікай Сінгапур, памеру індыкатыўнай стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы ў рамках ЕАЭС.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці праекты законаў для разгляду дэпутацкім корпусам на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шэрагу супрацоўнікаў падатковых органаў рэспублікі і прыняты адпаведныя рашэнні.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць