Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


12.12.2018

12 снежня 2018 года пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Кавалькі А.Д. адбылося пасяджэнне рабочай групы па па пытаннях, звязаных з работай над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (другое чытанне).

У мерапрыемстве акрамя членаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Шаўцоў Д.Я., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства ўнутраных спраў, Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У цэнтры дыскусіі былі пытанні, якія тычацца праходжання медыцынскага агляду для выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць захворванняў і фізічных недахопаў, уключаных у пералік захворванняў і фізічных недахопаў грамадзян, пры наяўнасці якіх проціпаказана валоданне зброяй.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць