Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
12 снежня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з чэшскай дэлегацыяй на чале з кіраўніком Чэшска-Беларускай міжпарламенцкай групы дружбы Даніэлем Паўласам.

Вітаючы
чэшскіх калег, Б.К.Пірштук падкрэсліў важную ролю міжпарламенцкага дыялогу і, у
прыватнасці, рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам
Чэшскай Рэспублікі для актывізацыі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Ён з
задавальненнем адзначыў канструктыўнае супрацоўніцтва парламентарыяў на
міжнародных пляцоўках, звярнуў увагу на падтрымку чэшскіх дэпутатаў беларускай
дэлегацыі ў рамках правядзення Мінскай сесіі ПА АБСЕ.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Чэхіяй па ўсіх напрамках, асабліва вылучыўшы перспектыўныя, такія як энергетыка, прамысловасць, машынабудаванне, інфармацыйныя тэхналогіі, турызм, адукацыя і культура.
Б.К.Пірштук
анансаваў правядзенне ў наступным годзе ў Беларусі міжнароднай канферэнцыі
Групы падтрымкі Шаўковага шляху ў ПА АБСЕ, у якой прымуць удзел прадстаўнікі
больш за дваццаць краін, і запрасіў чэшскіх калег прыняць актыўны ўдзел у гэтым
мерапрыемстве.
Даніэль Паўлас падзякаваў за цёплы прыём і падкрэсліў, што створаныя ўмовы для нарошчвання супрацоўніцтва паслужаць актывізацыі гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, а таксама падтрымаў неабходнасць удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.
Бакі сышліся ў
меркаванні, што адчувальны вынік павінна прынесці сумесная работа
парламентарыяў і бізнесу пры падтрымцы гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.
У сустрэчы
прынялі таксама ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па
міжнародных справах Варанецкі В.І., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты
прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і
сувязі Рыбак А.А. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў
па бюджэце і фінансах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па
супрацоўніцтве з Парламентам Чэшскай Рэспублікі Ніжэвіч Л.І.