Рус Бел Eng
12.01.2022

12 студзеня 2022 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Джа А.Р.

Вітаючы індыйскага дыпламата, Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў: «Мы вельмі высока цэнім дружалюбныя сувязі з Індыяй і разглядаем развіццё нашага супрацоўніцтва як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі ў Азіі. Сёння Індыя — магутная сучасная дзяржава з развітой эканомікай, вялікім рынкам, сур’ёзным навукова-прамысловым патэнцыялам. Нашы адносіны развіваюцца на прынцыпах роўнасці, даверу, павагі».


Асноўная ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанню развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Падкрэсліўшы, што адносіны беларускіх і індыйскіх парламентарыяў будуюцца на аснове Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў і Народнай палатай Парламента Індыі, У.П.Андрэйчанка адзначыў, што парламентарыям трэба актывізаваць сумесную работу ў міжпарламенцкіх арганізацыях, такіх як МПС, ПА АСЕАН. «Мы гатовы прымаць удзел у парламенцкім вымярэнні БРІКС», — сказаў ён.

На думку Старшыні Палаты прадстаўнікоў, у мэтах каардынацыі пазіцый дзвюх краін у міжнародных парламенцкіх арганізацыях мэтазгодна ўвесці ў практыку правядзенне анлайн-сустрэч паміж камісіямі па міжнародных справах парламентаў Беларусі і Індыі. Ён адзначыў, што ў Палаце прадстаўнікоў створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Індыі і выказаў надзею, што такая ж група ў бліжэйшы час з’явіцца ў Парламенце Індыі.


У ходзе сустрэчы таксама абмяркоўваліся перспектывы нарошчвання двухбаковага тавараабароту, стварэння сумесных прадпрыемстваў, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры, спорту і турызму.


А.Р.Джа выказаў згоду з агучанымі беларускім бокам пазіцыямі і зазначыў, што па меры паляпшэння сітуацыі, звязанай з пандэміяй каранавіруса, двухбаковае супрацоўніцтва атрымае новы імпульс, асабліва ў сферы турызму і рэалізацыі адукацыйных праграм.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by