Рус Бел En
12.09.2018

12 верасня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў».

На пасяджэнні абмяркоўваліся магчымасць і мэтазгоднасць рэалізацыі ў законапраекце прапановы, якая прадугледжвае пераход ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь выключнага права на аўдыявізуальны твор, вытворчасць якога поўнасцю або часткова ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў, у выпадку ліквідацыі юрыдычнай асобы — вытворцы гэтага аўдыявізуальнага твора.

Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі пытанні абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці пры іх выкарыстанні ў сетцы Інтэрнэт, абмеркавалі прапанаваныя Міністэрствам юстыцыі азначэнні некаторых тэрмінаў.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць