Рус Бел En
12.08.2020

12 жніўня 2020 года пад старшынствам М.А.Васількова адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза» да разгляду на чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Адкрываючы пасяджэнне Пастаяннай камісіі, М.А.Васількоў адзначыў, што 16 ліпеня 2020 года Савет Міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза». Дадзенае Пагадненне ўсталёўвае іншыя правілы, чым тыя, якія ўтрымліваюцца ў законах Рэспублікі Беларусь, таму ў адпаведнасці з абзацам трэцiм часткi першай артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь» падлягае ратыфікацыі.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Корбут А.М. і дэпутат Таўтын І.П.

Корбут А.М. праінфармаваў парламентарыяў аб сутнасці Пагаднення аб трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, аб ступені гатоўнасці нашай дзяржавы да выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення.

Па выніках дакладу адбылася дыскусія аб супрацоўніцтве дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне трансгранічнага перамяшчэння небяспечных адходаў па яго мытнай тэрыторыі. На ўсе пытанні дэпутатаў атрыманы вычарпальныя адказы Корбута А.М.

Дэпутат Васількоў М.А., адказны за падрыхтоўку названага законапраекта, давёў да ведама членаў Пастаяннай камісіі, што па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза» ажыццёўлены неабходныя працэдурныя пытанні ў адпаведнасці з Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заўвагі і прапановы па законапраекце адсутнічаюць, таму ўнесена прапанова аб накіраванні законапраекта дэпутатам для разгляду на чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах».

Таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць