Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.09.2018

13 — 14 верасня 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Красоўская Т.П., Макарына-Кібак Л.Э., Сягоднік А.І. і Шылаў В.П. прымаюць удзел у пасяджэннях профільных камісій Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама ў парламенцкіх слуханнях «Роля Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі ва ўзаемадзеянні маладзёжных арганізацый Беларусі і Расіі», якія праходзяць у г. Растове-на-Доне. 


Галоўнай тэмай абмеркавання парламенцкіх слуханняў стануць пытанні ўключэння моладзі ў працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і развіцця супрацоўніцтва маладзёжных аб’яднанняў Беларусі і Расіі.

На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях запланаваны выступленні Т.П.Красоўскай па пытанні “Аб фарміраванні адзінай прававой прасторы Саюзнай дзяржавы, Л.Э.Макарынай-Кібак — “Аб прапановах Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па Усерасійскай патрыятычнай праграме “Дарогі Перамогі”, А.І.Сягодніка — “Аб выніках удзелу прадстаўнікоў Парламенцкага Сходу ў XXVII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску””. У ходзе пасяджэння Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і Рэгламенту мяркуецца выступленне В.П.Шылава на тэму “Аб выніках аналізу выканання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праекце Канцэпцыі збліжэння заканадаўстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі”.

Акрамя таго, беларускія парламентарыі прымуць удзел ва ўрачыстым адкрыцці XIII міжнароднага фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць