13.06.2017

13 чэрвеня 2017 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У.П.Андрэйчанка праінфармаваў членаў Савета аб задачах, якія трэба будзе вырашыць дэпутацкаму корпусу ў бліжэйшай перспектыве ў рамках рэалізацыі праграмы міжпарламенцкага супрацоўніцтва, а таксама аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення 5 — 9 ліпеня 2017 года ў г. Мінску 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ.


Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне пагадзіцца з прапановамі пастаянных камісій аб уключэнні ў парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання 17 пытанняў.

Дэпутаты плануюць разгледзець справаздачы аб выкананні бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў сацыяльнай абароны, грамадзянскай авіяцыі і Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь за 2016 год.


Да канца сесіі парламентарыі таксама маюць намер абмеркаваць праект Закона «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека» і законапраекты, у адпаведнасці з якімі прадугледжваецца карэкціроўка заканадаўства па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, абароны дзяржаўных сакрэтаў. Будуць таксама разгледжаны папраўкі, што ўносяцца ў законы, якія тычацца крэдытных гісторый, аўтамабільнага транспарту і аўтамабільных перавозак, адвакатуры і адвакацкай дзейнасці.


Акрамя таго, у лік пытанняў, якія мяркуецца разгледзець на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў, увайшлі законапраекты аб ратыфікацыі пагадненняў з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Пакістанам, Расіяй, Сербіяй, Славакіяй, Суданам, Чылі, а таксама Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць