Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
13 чэрвеня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэлам Машану.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-румынскіх адносін, у тым ліку пытанні актывізацыі дзейнасці груп дружбы, створаных у парламентах дзвюх краін.
Асаблівая
ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню беларускіх парламентарыяў з румынскімі
калегамі ў ходзе маючай адбыцца
28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Люксембургу.
Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць да далейшага развіцця канструктыўнага дыялогу, падкрэсліўшы, што скаардынаваная работа ў міжнародных арганізацыях з’яўляецца важным інструментам умацавання міжпарламенцкіх адносін.
У сустрэчы прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І.