Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

13.10.2021

13 кастрычніка 2021 года пад эгідай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах адбыўся круглы стол на тэму «Фактары інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі і магчымасці анлайн-партала «Дарожная карта інвестара» ў кантэксце працы рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў па садзейнічанні прыцягненню інвестыцый».

У круглым стале прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі і сакратары рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў, кіраўнікі і спецыялісты ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі».


Адкрываючы круглы стол, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. адзначыў, што ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць 72 рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў. Створана даволі сур’ёзная метадычная база для эфектыўнай працы гэтых груп. Мэта сённяшняга мерапрыемства — абмеркаваць фактары, якія ўплываюць на інвестыцыйную прывабнасць Беларусі, а таксама азнаёміцца з шэрагам інвестыцыйных праектаў, перспектыўных для прасоўвання інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, садзейнічання іх наступнай рэалізацыі парламенцкімі метадамі.


Удзельнікі мерапрыемства заслухалі даклад дырэктара ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі» Красоўскага Д.А. аб рабоце па прыцягненні інвестыцый у рэгіёны Беларусі, а таксама азнаёміліся з магчымасцямі лічбавага інфармацыйнага рэсурсу «Дарожная карта інвестара».


Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пазначаных пытаннях. Было прызнана мэтазгодным працягнуць канструктыўнае ўзаемадзеянне з ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі» ў рамках дзейнасці рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by