Рус Бел En
13.07.2021

13 ліпеня 2021 года адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіча В.В. з іранскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з дэпутатам Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран, кіраўніком рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Беларусь А.Амуі.

На сустрэчы бакі падкрэслілі дружалюбнае стаўленне і блізкасць дзвюх краін.

В.В.Міцкевіч адзначыў, што Іран з’яўляецца традыцыйным партнёрам Рэспублікі Беларусь, а беларускія парламентарыі цэняць і шануюць дружалюбнымі сувязямі з іранскімі калегамі, якія будуюцца на аснове ўзаемнага даверу і агульных інтарэсаў.


Групы дружбы, сфарміраваныя ў парламентах абедзвюх краін, з’яўляюцца рухавіком развіцця двухбаковых міжпарламенцкіх адносін. І ўжо ёсць станоўчы прыклад іх сумеснай працы — у маі ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Ірана Савіных А.У. са старшынёй камісіі Сходу ісламскага савета Ірана па нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы М.Зульнуры, на якой прысутнічаў і кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Беларусь А.Амуі.


Іранскі парламентарый высока ацаніў узровень кантактаў дзвюх краін у палітычнай і міжнароднай сферах, пры гэтым адзначыў, што цяпер, «калі некаторыя краіны імкнуцца ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, мы павінны яшчэ больш, чым раней, узаемадзейнічаць». На думку А.Амуі, неабходна актывізаваць адносіны ў эканамічнай, гандлёвай і інвестыцыйнай сферах праз пошук новых магчымасцяў і напрамкаў для супрацоўніцтва.


Для азнаямлення з прамыслова-інавацыйным патэнцыялам Беларусі дэлегацыя наведае Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, індустрыяльны парк «Вялікі камень», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у тым ліку навукова-тэхналагічны парк «Палітэхнік», Мінскі гарадскі тэхнапарк.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Ірана Савіных А.У. і яе члены: дэпутат Рынейская І.М. і сенатар Дзяркач Ю.М., а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Кальцоў Д.В.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць