13.11.2018

13 лістапада 2018 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанову Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці аб неабходнасці выключэння з праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» нормы, якая прадугледжвае перадачу функцыі па выдачы заключэнняў па тыпавых навучальных планах аб іх адпаведнасці санітарна-эпідэміялагічнаму заканадаўству з паўнамоцтваў Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь у вядзенне Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзелі законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прынялі адпаведныя рашэнні.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць