Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.02.2019

13 лютага 2019 года адбыўся семінар на тэму «Судова-экспертная дзейнасць: асновы прававога рэгулявання і перспектывы развіцця» (у рамках падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб судова-экспертнай дзейнасці»).

У ходзе семінара парламентарыі азнаёміліся з арганізацыяй судова-экспертнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, функцыянаваннем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, прававымі і арганізацыйнымі асновамі яго дзейнасці, рэалізацыяй адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, уключаючы яе навукова-метадычнае забеспячэнне, азнаёміліся з асноўнымі палажэннямі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб судова-экспертнай дзейнасці», а таксама наведалі экспазіцыю сучаснага экспертнага абсталявання і лабараторных памяшканняў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.


На пленарным пасяджэнні з дакладам пра перадумовы утварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і перспектывах яго развіцця выступіў Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Швед А.І.


Аб развіцці медыцынскіх судовых экспертыз расказаў намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз — Галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Рэспублікі Беларусь Аўсіюк Ю.А.


Пытанням укаранення навуковых дасягненняў у судова-экспертную дзейнасць было прысвечана выступленне начальніка дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» Мароза І.А.


Асноўныя палажэнні праекта Закона «Аб судова-экспертнай дзейнасці» прадставіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Іпатаў В.Д.


Інфармацыя, атрыманая парламентарыямі ў ходзе семінара, дазволіла азнаёміцца з сферай судова-экспертнай дзейнасці, яе сістэмай, месцам і роляй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз як адзінага экспертнага органа, абмеркаваць падыходы да заканадаўчага рэгулявання, праблемныя пытанні і напрамкі развіцця гэтай дзейнасці ў нашай краіне.

Гэта мерапрыемства дало магчымасць больш прадметна падключыцца да падрыхтоўкі праекта Закона «Аб судова-экспертнай дзейнасці», нормы якога павінны ўстанавіць адзіныя падыходы да арганізацыі і правядзення судовых экспертыз, якія ажыццяўляюцца усімі суб’ектамі судова-экспертнай дзейнасці.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць