Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.02.2019

13 лютага 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей — ІДС).

На парадку дня стаялі пытанні аб выкананні рашэнняў Савета ІДС, навучальных планаў слухачамі ІДС і вучэбнай нагрузкі выкладчыкамі кафедраў ІДС за першае паўгоддзе 2018/2019 навучальнага года; аб асноўных выніках і задачах міжнароднай дзейнасці кафедраў ІДС; аб рабоце кафедраў замежных моў, філасофскіх навук і ідэалагічнай работы па арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу.

Падвёў вынік пасяджэння дырэктар ІДС Мальцаў Леанід Сямёнавіч, які далажыў аб выніках аналізу навучальных планаў, вучэбных праграм, электронных вучэбна-метадычных комплексаў ІДС.

Па выніках пасяджэння будзе прынята рашэнне Савета ІДС.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць