Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.02.2019

13 лютага 2019 года на базе Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» праходзіла грамадскае абмеркаванне законапраекта «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі».

На правах гаспадароў і арганізатараў Фрунзенская «Белая Русь» на чале са старшынёй, дэпутатам Віталём Місеўцам запрасілі на мерапрыемства самых зацікаўленых людзей: прадстаўнікоў асацыяцый і арганізацый, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у інтэграцыі інвалідаў усіх катэгорый двух раёнаў Фрунзенскага і цэнтральнага горада Мінска.

У якасці галоўнага эксперта па законапраекце на абмеркаванне быў запрошаны намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Аляксеевіч Румак.

Намеснік Міністра праінфармаваў прысутных аб тым, што новы законапраект ўяўляе сабой комплексны дакумент. Ён аб'яднае два асноўныя законы — «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» і «Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў», а таксама будзе дапоўнены новымі нормамі і артыкуламі. У ім знойдуць адлюстраванне элементы, якія ў дзеючым заканадаўстве пакуль адсутнічаюць, каб забяспечыць роўнасць і паўнапраўны ўдзел інвалідаў у жыцці грамадства. «У працы над праектам удзельнічаюць і нашы партнёры з грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку і «Белая Русь». На іх просьбу грамадскае абмеркаванне падоўжанае, каб атрымаць як мага больш водгукаў і ўлічыць іх пры дапрацоўцы», — сказаў намеснік міністра.

Аляксандр Аляксеевіч разам з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Віталём Місеўцом і Алегам Леўшуновым адказалі на шматлікія пытанні, якія тычацца артыкулаў і пунктаў законапраекта, асноўных тэрмінаў і іх азначэнняў, забароны дыскрымінацыі інвалідаў, абароны правоў, паўнамоцтваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у дачыненні да інвалідаў, іншых пытанняў: аказання дапамогі ў выдзяленні памяшкання для вядзення гаспадарчай дзейнасці для Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў, спрашчэння вядзення фінансавага папераабароту арганізацый, якія працуюць з інвалідамі, магчымасці выпуску высакакласных калясак і біанічных пратэзаў на ААТ «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр», выпуску спецыяльных прыстасаванняў для людзей з парушэннем маторокі пасля інсультаў, змяненне культуры пратэзавання.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць