Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.02.2020

13 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Мартынаў І.Ф., прынялі ўдзел члены гэтай жа камісіі Зайцаў Я.С. і Мамайка І.А., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Барташ С.У., Горваль С.А., Жалнерчык Л.М., Хлабукін І.К., прадстаўнікі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Члены рабочай групы разгледзелі прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе іх абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць