Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.02.2020

13 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое веў намеснік старшыні камісіі Амельянюк А.П.,  прынялі ўдзел намеснік старшыні камісіі па заканадаўстве Ягораў А.У., прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце, якія тычацца ўдакладнення тэрміна «трэцяя асоба», парадку пераацэнкі арыштаванай маёмасці, пытанняў спагнання грашовых сродкаў у бясспрэчным парадку, мер па забеспячэнню выканання выканаўчага дакумента, удакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў, і іншыя.

Работа па законапраекту будзе прадоўжана.

Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць