Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.05.2019

13 мая 2019 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у круглым стале на тэму: «Шляхі ўмацавання сямейных каштоўнасцей у мэтах паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі Мінская духоўна акадэмiя, Сінаідальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, а таксама грамадскае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».

У сваім прывітальным слове парламентарый адзначыла, што глабальныя змены ў грамадстве за апошнія паўтара стагоддзя аказалі істотны ўплыў на сям'ю, яе колькасны склад, структуру і функцыянаванне.

Усё часцей сустракаюцца факты гвалту ў сям'і. Дадзеныя негатыўныя з'явы накладваюць свой адбітак на сям'ю, руйнуюць адносіны ў ёй. Адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы рэпрадуктыўных паводзін павінна стаць пашырэнне магчымасцяў сем'ям для нараджэння і выхавання дзяцей, рэалізацыя прынцыпаў адказнага бацькоўства, захаванне і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей.

У працы круглага стала прынялі ўдзел начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Лёгкая, галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Іканастасава, намеснік дырэктара па метадычнай рабоце навукова- метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі Людміла Раманоўская, дырэктар Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Ганна Яшчук і інш.

Кіраўнік Сiнаiдальной камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Павел Сярдзюк расказаў пра тое, што прадстаўнікі камісіі прымаюць удзел у рэспубліканскіх, рэгіянальных і епархіяльных канферэнцыях і семінарах, а таксама міжнародных форумах па пытаннях сямейных каштоўнасцей. За мінулы год правялі 43 такія мерапрыемствы. Вельмі важна, каб традыцыйная сям'я па-ранейшаму заставалася для людзей сапраўднай каштоўнасцю.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць