Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.05.2020

13 мая 2020 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У ходзе пасяджэння, у якім прыняў удзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Багдзевіч Аляксандр Віктаравіч, быў абмеркаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года».

А.В.Багдзевіч праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб мэтах распрацоўкі гэтага законапраекта і адказаў на пытанні дэпутатаў.

Далей на пасяджэнні Пастаяннай камісіі быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года», у якім прыняў удзел першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Задзіран Сяргей Уладзіміравіч.

Задзіран С.В. выступіў з інфармацыяй па законапраекту і адказаў на пытанні парламентарыяў.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне вынесці законапраекты для разгляду на другой сесіі і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў іх прыняць.

Акрамя таго на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.


Навіны па тэме эканамічнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць