Рус Бел En
13.03.2018

13 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Макарына-Кібак Л.Э., Мілашэўскі В.С., Невар І.Л., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Члены рабочай групы абмеркавалі пытанні, якія тычацца ўмоў i парадку выканання донарскай функцыі, рэалізацыі, увозу ў Рэспубліку Беларусь і вывазу з Рэспублікі Беларусь крыві і яе кампанентаў.


Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі разгляду пытанняў, што звязаны з вызначэннем правоў, абавязкаў і гарантый донараў.


Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць