13.03.2019

13 сакавіка 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях на тэму «Аб пытаннях далейшага ўдасканалення сацыяльна-працоўнай сферы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А., дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага Тарасевіч Ж.К., прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.


Адкрываючы пасяджэнне, старшыня камісіі адзначыла, што сацыяльна-працоўная сфера ўключае ў сябе шырокі спектр напрамкаў. Гэта працоўныя рэсурсы і занятасць, узровень і якасць жыцця насельніцтва, аплата працы, ахова і забеспячэнне бяспекі працы, сацыяльнае партнёрства, пенсійнае забеспячэнне, сацыяльнае страхаванне, сацыяльная дапамога насельніцтву, сацыяльнае абслугоўванне.


Т.П.Красоўская падкрэсліла, што асноўнай задачай камісіі з’яўляецца ўсебаковая падрыхтоўка законапраектаў па вышэйназваных напрамках з улікам і захаваннем інтарэсаў усіх удзельнікаў сацыяльна-працоўных адносін. Коратка спынілася на праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».


Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А. у сваім выступленні ў рамках заяўленай тэмы адзначыла некалькі пытанняў сацыяльна-працоўнай сферы, якія тычацца прадастаўлення сацыяльных водпускаў, праходжання прафілактычных медыцынскіх аглядаў і патрабуюць абмеркавання пры падрыхтоўцы названага законапраекта.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, прапанаваныя для разгляду.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць