Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.03.2019

13 сакавіка 2019 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне круглага стала, на якім былі разгледжаны прапановы грамадзян па карэкціроўцы артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У пасяджэнні, якое вёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіч В.У., прынялі ўдзел члены названай камісіі і іншыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Упраўлення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, грамадзяне, ад якіх у Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы паступілі прапановы па карэкціроўцы заканадаўства.


У ходзе пасяджэння круглага стала адбыўся канструктыўны абмен думкамі. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў адказалі на пытанні грамадзян і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.


У завяршэнне мерапрыемства В.У.Міхневіч падзякаваў усім удзельнікам за адкрытую, змястоўную і канструктыўную дыскусію і выказаў агульнае меркаванне ўдзельнікаў аб неабходнасці далейшага ўзаемадзеяння парламентарыяў, дзяржаўных органаў і грамадзян у пытаннях удасканалення заканадаўства аб супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў.


 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

Warning: Unknown: write failed: No space left on device (28) in Unknown on line 0

Warning: Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/var/lib/php/sessions) in Unknown on line 0