Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.12.2018

13 снежня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы Мінаблвыканкама.

На парадку дня стаялі пытанні па дэмаграфічнай сітуацыі ў Слуцкім, Старадарожскім і Стаўбцоўскім раёнах па выніках працы за 9 месяцаў 2018 года і міжведамасным узаемадзеянні структурных падраздзяленняў райвыканкамаў па зніжэнні смяротнасці насельніцтва, а таксама ролі грамадскіх арганізацый у вырашэнні дэмаграфічных пытанняў.

Далей разглядаліся пытанні па рэалізацыі ў 2018 годзе Плана мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму на 2016 — 2020 гады; суіцыдальнай актыўнасці насельніцтва Мінскай вобласці і задачах па прафілактыцы суіцыдаў.

Заключнае пытанне — зацвярджэнне Плана работы савета па дэмаграфічнай бяспецыі Мінскай вобласці на 2019 год.

Заслухаўшы інфармацыю выступаючых, старшыня савета па дэмаграфічнай бяспецы Мінаблвыканкама Маркевіч I.С. падвёў вынік праведзенай працы і заклікаў намеснікаў старшыняў рай- і гарвыканкамаў узяць пад асабісты кантроль выкананне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады».

У абмеркаванні рашэння пасяджэння савета па дэмаграфічнай бяспецы Мінаблвыканкама прыняла ўдзел і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч В. В.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць