Рус Бел En
13.09.2018

13 верасня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў «Тэлекамунікацыйны галіновы саюз», «Беларускі саюз кампазітараў» і «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў».

На пасяджэнні разглядаліся прапановы і заўвагі Беларускага саюза кампазітараў, тэлекамунікацыйнага галіновага саюза і Міністэрства эканомікі.

У ходзе абмеркавання ўздымаліся пытанні аховы правоў аўтараў музычных твораў пры выкарыстанні музычных твораў у адукацыйных мэтах, прагаворвалася тэма адказнасці кабельных аператараў пры распаўсюджванні імі тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм. На канкрэтных прыкладах, прадстаўленых тэлекамунікацыйным галіновым саюзам, абмяркоўваліся праблемныя моманты практыкі прымянення Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» і магчымыя спосабы іх вырашэння.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць