Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
14 чэрвеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 Адаменка Я.Б. прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прафесійнага свята — дня медыцынскіх работнікаў.

Мерапрыемства праходзіла ва ўстанове аховы здароўя Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, які штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня, лекары, медсёстры, санітары структурных падраздзяленняў Калінкавіцкай ЦРБ па традыцыі сабраліся ў актавай зале ўстановы аховы здароўя.
Яны прымалі віншаванні ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўгена Адаменка, намесніка старшыні
райвыканкама Валянціна Васюта, старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Алены
Разувановой, кіраўніцтва і прафсаюза цэнтральнай раеннай бальніцы.

Яўген Буніслававіч Адаменка правёў цырымонію ўзнагароджання
лепшых медыцынскіх работнікаў раёна, уручыўшы Ганаровыя граматамі Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Парламентарый павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым прафесійным святам,
адзначыўшы, што медработнікі, гэта людзі, якія стаяць на абароне самога дорага,
што ёсць у кожнага з нас —
жыцця і здароўя. За гэта ў іх адрас сёння гучаць словы ўдзячнасці і падзякі за
прафесіяналізм, адданасць справе, гатоўнасць у любы час прыйсці на дапамогу
людзям, пажадаў поспехаў у прафесійнай дзейнасці, удачы і цярпення у іх
нялёгкай, але вельмі высакароднай і такой патрэбнай для грамадства працы.
