14.06.2019

14 чэрвеня 2019 года пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прыняў удзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аўраменка А.М.

На пасяджэнні быў разгледжаны ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 14 чэрвеня 1995 года».


Прадстаўляючы законапраект, А.М.Аўраменка адзначыў, што прыняцце гэтага Закона забяспечыць перш за ўсё стварэнне ўмоў для павелічэння аб’ёмаў паслуг беларускіх перавозчыкаў у напрамку Кыргызскай Рэспублікі і сумежных краін.


Члены камісіі задалі шэраг удакладняльных пытанняў па законапраекце, а таксама абмеркавалі з Міністрам транспарту і камунікацый шэраг аспектаў транспартнай інфраструктуры і іншыя пытанні ў сферах аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту.


Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 14 чэрвеня 1995 года» ў парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць