Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.10.2019

14 кастрычніка 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., апрача членаў Пастаяннай камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце, якія датычацца вызначэння органаў, якія выступаюць  спагнаннікамі па выканаўчых дакументах; удакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці шляхам звароту спагнання на закладную маёмасць; змянення парадку звароту спагнання на грашовыя сродкi i iншую маёмасць, якія належаць даўжніку ад трэціх асоб; дапаўнення пераліку падстаў для вяртання выканаўчага дакумента спагнанніку; замены боку выканаўчага вядзення; спынення выканаўчага вядзення ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці, а таксама парадку абскарджання дзеянняў судовага выканаўцы, і іншыя.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне прадоўжыць работу па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць