Рус Бел Eng
14.07.2021

14 ліпеня 2021 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылася рабочая нарада па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў і аховы водных рэсурсаў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Русы М.І., намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Гарошка А. В., намеснік Міністра аховы здароўя — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Тарасенка А.А., намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Смірноў В.А., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў.


У ходзе нарады была абмеркавана прапанова Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, што тычыцца заканадаўчых абмежаванняў на размяшчэнне месцаў пахавання ў водаахоўных зонах.

Адбыўся абмен думкамі па гэтаму пытанню. Прадстаўнікі міністэрстваў аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выказаліся за захаванне існуючых абмежаванняў пры размяшчэнні месцаў пахавання. Таксама было адзначана, што ўстанаўленне межаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос, зацвярджэнне праектаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос адносіцца да кампетэнцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.


У ходзе абмеркавання ўдзельнікі нарады прыйшлі да выніку, што пытанне павелічэння тэрыторый існуючых месцаў пахавання можа быць вырашана на мясцовым узроўні і ўнясенне змяненняў у Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь не патрабуецца. Акрамя таго, гэта пытанне павінна разглядацца толькі пры наяўнасці навукова абгрунтаванага пацверджання бяспекі павелічэння тэрыторый існуючых месцаў пахавання, а таксама прапрацоўкі пытання наяўнасці іншых зямель, прыдатных для будаўніцтва і абслугоўвання новых месцаў пахавання.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by