Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


15.07.2020

14 ліпеня 2020 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В. прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.

На пасяджэнні па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін» некаторыя пытанні правапрымяняльнай практыкі далажыў намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Гракун У.У.

Аб неабходнасці паўнаты прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы селекцыі і насенняводства нагадаў намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне аб накіраванні законапраекта Кіраўніку дзяржавы як канчаткова падрыхтаванага да разгляду ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.

Разам з тым пастаўлена задача пры падрыхтоўцы законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні дапрацаваць яго ў частцы некаторых аспектаў паўнамоцтваў дзяржаўных органаў у гэтай галіне, асобных пытанняў паняційнага апарату і канкрэтызацыі прадмета прававога рэгулявання.


Навіны па тэме аграрнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць