Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

14.07.2020

14 ліпеня 2020 года пад старшынствам А.П.Каляснёвай адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца выбару юрыдычных і фізічных асоб для ажыццяўлення навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, а таксама вытворцаў прадукцыі, атрыманай у ходзе выканання заданняў навукова-тэхнічных праграм. Выпрацаваны канкрэтныя прапановы для ўключэння ў законапраект.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць