Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.07.2020

14 ліпеня 2020 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Ніжэвіч Л.І., прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяліцкая Э.А., намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Татарыновіч У.В., работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праекты законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пратакола аб абмене інфармацыяй у электронным выглядзе паміж дзяржавамі — удзельнікамі СНД для ажыццяўлення падатковага адміністравання» Сяліцкая Э.А. адзначыла, што Пратакол накіраваны на арганізацыю абмену інфармацыяй па асобных відах даходаў юрыдычных і фізічных асоб, а таксама маёмасці і яе уласніках паміж кампетэнтнымі падатковымі органамі дзяржаў — удзельніц СНД у мэтах забеспячэння належнага выканання падатковага заканадаўства.

Татарыновіч У.В. праінфармаваў прысутных аб асноўных палажэннях Пагаднення аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Было падкрэслена, што прапанаванае да ратыфікацыі Пагадненне дазволіць сфармаваць ўзаемавыгадныя ўмовы для забеспячэння свабоднага абарачэння каштоўных металаў і каштоўных камянёў у рамках ЕАЭС.

Удзельнікі паседжання задалі дакладчыкам удакладняючыя пытанні, якія тычыліся парадку правядзення інфармацыйнага абмену, выкарыстання, перадачы і абароны атрыманай інфармацыі, мэтазгоднасці вядзення адзінага рэестра суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці праекты законаў для разгляду дэпутацкім корпусам на пасяджэнні чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць