Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

14.07.2022

14 ліпеня 2022 года пад старшынствам Г.Б.Давыдзькі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты разгледзелі пытанне аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», унесены 23 чэрвеня 2022 года ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Член Пастаяннай камісіі Здорыкава Л.Я. далажыла, што законапраект накіраваны на прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2021 г. № 107 «Аб біяметрычных дакументах», а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

У прыватнасці, прапануецца ўнесці змены ў наступныя законы Рэспублікі Беларусь: «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», «Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай абароны, прытулку і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь», «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

На пасяджэнні таксама было разгледжана пытанне аб распрацоўцы законапраекта аб адказным абыходжанні з жывёламі. Член Пастаяннай камісіі Васілевіч М.В. паведаміла, што ў сакавіку 2022 года была сфарміравана рабочая група па распрацоўцы законапраекта, у склад якой увайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх і зоаабарончых арганізацый, парламентарыі і работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У перыяд з сакавіка па ліпень 2022 года было праведзена 10 пасяджэнняў рабочых груп, па выніку якіх быў распрацаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». У чэрвені 2022 года праект Закона быў разасланы ўсім зацікаўленым ведамствам для ўзгаднення. У цяперашні час ідзе дапрацоўка яго тэксту з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі.

Акрамя таго, парламентарыямі былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by