Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.11.2018

14 лістапада 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з членам Нацыянальнага савета Федэральнага сходу Швейцарскай Канфедэрацыі, сустаршынёй парламенцкай групы дружбы «Швейцарыя — Беларусь», кіраўніком парламенцкай дэлегацыі Швейцарыі ў Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэт Кінер Нэллен.

У.П.Андрэйчанка падзякаваў М.Кінер Нэллен за яе асабісты ўклад у развіццё беларуска-швейцарскіх адносін і актыўную работу ў гэтым кірунку парламенцкай групы дружбы «Швейцарыя — Беларусь». Нягледзячы на тое, што з дня заснавання гэтай групы прайшоў усяго год, у яе актыве ўжо нямала паспяховых мерапрыемстваў, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


М.Кінер Нэллен паведаміла, што швейцарскі бок высока ацэньвае вынікі праведзенага ў лютым — сакавіку 2018 года афіцыйнага візіту Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. у Швейцарскую Канфедэрацыю. Садзейнічанне рэалізацыі дасягнутых у рамках візіту дамоўленасцей уваходзіць у лік асноўных напрамкаў дзейнасці парламенцкай групы дружбы «Швейцарыя — Беларусь». М.Кінер Нэллен выказала задавальненне тым, што гэта работа прыносіць канкрэтныя станоўчыя вынікі, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы. На яе думку, прынятае ў ліпені 2018 года Кіраўніком беларускай дзяржавы рашэнне аб павелічэнні бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск з’яўляецца вельмі своечасовым і важным для пашырэння і інтэнсіфікацыі беларуска-швейцарскіх кантактаў.


На сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У.П.Андрэйчанка павіншаваў М.Кінер Нэллен з выбраннем старшынёй Агульнага камітэту Парламенцкай асамблеі АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Пры гэтым былі выказаны перакананасць у тым, што яе дзейнасць на дадзенай адказнай пасадзе будзе садзейнічаць папулярызацыі аб’яднаўчага парадку дня гэтай арганізацыі, і гатоўнасць беларускіх парламентарыяў аказваць М.Кінер Нэллен у гэтым усялякае садзейнічанне.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць