14.05.2019

14 мая 2019 г. у Палаце прадстаўнікоў адбылася рабочая сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Шчэпава У.А., старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбака А.А. і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Маркевіча А.І. з латвійскай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Камісіі па доўгатэрміновым развіцці Сейма Латвійскай Рэспублікі, членам парламенцкай групы дружбы Латвія — Беларусь В.Дамбраўскісам.

Мэта гэтага візіту латвійскай парламенцкай дэлегацыі — абмен вопытам у дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Асаблівая ўвага дэпутатаў была ўдзелена, перш за ўсё, ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні двухбаковага партнёрства, а таксама перспектывам развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.


На сустрэчы было адзначана, што Беларусь і Латвія развіваюць супрацоўніцтва ў галіне транспарту і лагістыкі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, навукі і адукацыі. Акрамя таго, у рамках работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця вялікую цікавасць прадстаўляюць трансгранічныя экалагічныя праекты.


В.Дамбраўскіс расказаў, што іх парламенцкая дэлегацыя наведала Парк высокіх тэхналогій і Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» і таму Латвіі таксама цікавы вопыт Беларусі ў IT і ў частцы развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, Вячаслаў Дамбраўскіс падкрэсліў, што Латвія зацікаўлена ў абмеркаванні ўзаемадзеяння з Беларуссю па пытаннях транспарціроўкі беларускіх грузаў праз латвійскія парты.

У час сустрэчы закрануты таксама пытанні маючай адбыцца арганізацыі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі, які Мінск і Рыга прымуць у 2021 годзе.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць