14.05.2019

14 мая 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы праведзена пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Асмола І.І., іншыя прадстаўнікі Дзяржстандарту, у тым ліку Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі, а таксама работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Лукашоў А.І. азнаёміў удзельнікаў рабочай групы з прапановамі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, іншымі прапановамі, якія паступілі па законапраекце.


Выпрацаваны падыходы па рэалізацыі прапанаваных нормаў у законапраекце, разгледжаны іншыя пытанні яго карэкціроўкі з улікам выказаных прапаноў.

Праца над законапраектам будзе прадоўжана з улікам абмеркаваных на пасяджэнні рабочай групы пытанняў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць