Рус Бел En
14.03.2018

14 сакавіка 2018 г. у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса з кіраўніцтвам дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій». У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюкпадкрэсліўактуальнасцьгэтайсустрэчы,паведаміўшы,штояна арганізаванапаініцыятывегруппыдэпутатаў павыніках выязногапасяджэнняПастаяннайкамісііПалатыпрадстаўнікоў паадукацыі,культуры і навуцынабазеПаркувысокіхтэхналогій, якое адбылося 9лютага2018 г.

І.А.Марзалюк паведаміў, што 21 снежня 2017 г. Прэзідэнтам нашай краіны быў падпісаны Дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», які павінен быць разгледжаны Палатай прадстаўнікоў.Дэкрэт прыняты ў мэтах развіцця Парку высокіх тэхналогій, інавацыйнай сферы і пабудовы ў Рэспубліцы Беларусь сучаснай лічбавай эканомікі.У адпаведнасці з палажэннямі дакумента тэрмін дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму Парку высокіх тэхналогій падаўжаецца да 1 студзеня 2049 года. Падаўжэнне тэрміну дзеяння спецыяльнага рэжыму Парка дасць магчымасць стварыць умовы для інвестыцый з боку ІТ-кампаній у развіццё сістэмы тэхнічнай адукацыі, інфраструктуру ў краіне. Дэкрэт стварае беспрэцэдэнтныя ўмовы для развіцця ІТ-галіны і дае сур’ёзныя канкурэнтныя перавагі краіне ў стварэнні лічбавай эканомікі XXI стагоддзя.


І.А.Марзалюк адзначыў, што асноўнай мэтай праводзімай сустрэчы з’яўляецца дэталёвае абмеркаванне асноўных палажэнняў Дэкрэта ў рамках падрыхтоўкі да яго разгляду на пленарным пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

У сваім выступленні намеснік дырэктара па прававых пытаннях дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» І.А.Жызнеўскі расказаў аб асноўных выніках работы Парку высокіх тэхналогій за дванаццаць гадоў яго існавання, пазначыў асноўныя прычыны, па якіх было прынята рашэнне аб распрацоўцы і выданні Дэкрэта № 8. Затымз інфармацыяйаб асноўныхпалажэнняхДэкрэтаПрэзідэнтаРэспублікіБеларусьад 21 снежня2017г. № 8«Аб развіццілічбавай эканомікі» выступіўД.В.Алейнікаў,старшы партнёртаварыства з абмежаванай адказнасцю «Алейнікаў і Партнёры», член Савета па развіцці лічбавай эканомікі. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі М.П.Батура ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу прысутных на тым, як прыняцце Дэкрэта № 8 паўплывае на падрыхтоўку кадраў для лічбавай эканомікі.

У ходзе праведзенай дыскусіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў задалі выступоўцам шматлікія пытанні і атрымалі на іх разгорнутыя адказы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць