Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.03.2018

14 сакавіка 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прянялі ўдзел ў рабоце міжнароднага круглага стала «Удасканаленне заканадаўства ў вобласці процідзеяння гвалту ў сям'і ў Рэспубліцы Беларусь».

Круглы стол арганізаваны ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы процідзеяння гендэрнаму гвалту (з акцэнтам на гвалт у сям'і) у Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца МУС сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел парламентарыі, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, уключаных у распрацоўку і рэалізацыю нацыянальнай палітыкі па папярэджанню гвалту ў сям'і, агенцтваў сістэмы ААН і іншых міжнародных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса, акадэмічных колаў і СМІ.


Перад прысутнымі выступілі эксперты з Кыргызстана, Літвы, Партугаліі, Румыніі, а таксама профільных міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Мэта форуму — азнаямленне шырокага кола ўдзельнікаў з вопытам замежных краін, у якіх існуюць эфектыўныя прававыя механізмы ў галіне процідзеяння гвалту ў сям'і, што неабходна для далейшага ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць