Рус Бел En
14.03.2018

14 сакавіка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах з прадстаўнікамі Асацыяцыі ветэранаў дыпламатычнай службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Напачатку сустрэчы яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць вядомага дзяржаўнага дзеяча і беларускага дыпламата В.У.Вялічкі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. праінфармаваў аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і асноўных напрамках работы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Было падкрэслена, што Парламент Рэспублікі Беларусь актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні і правядзенні знешняй палітыкі дзяржавы. За два дзесяцігоддзі ім назапашаны значны вопыт у галіне міжнародных адносін, устаноўлены сувязі са многімі парламентамі свету і міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь шостага склікання для ажыццяўлення кантактаў, умацавання і развіцця сувязей сфармаваны 73 рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў, дзве міжпарламенцкія камісіі — па супрацоўніцтве з Нацыянальным Сходам Рэспублікі Арменія і Вярхоўнай Радай Украіны, а таксама 13 дэлегацый для работы з міжнароднымі арганізацыямі.


У ходзе сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, умацаванню міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся таксама з гісторыяй будынка Дома Ураду і наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць