Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.03.2019

14 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

На пасяджэнні дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі», які прадставіў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Бягун А.Ю. Прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць указаны законапраект.



Члены камісіі таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі праектаў законаў «Аб змяненні законаў» і «Аб змяненні законаў па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму» для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці камісіі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць