Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.03.2019

14 сакавіка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі А.Ю.Юніцына, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, РУП «Белпошта», а таксама Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікамі пасяджэння разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Значная частка заўваг улічана і ўключана ў тэкст законапраекта.

Прынята рашэнне аб накіраванні законапраекта на ўзгадненне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і на заключэнне ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць