Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.12.2018

14 снежня 2018 года пад старшынствам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты разгледзелі пытанне аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах».

З інфармацыяй па праекце Закона выступіў намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Багдзевіч А.В.


Па выніках разгляду пытання прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праект Закона.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць