Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

14.12.2021

14 снежня 2021 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы. Вяла пасяджэнне намеснік старшыні камісіі Л.В.Кір’як.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

На пасяджэнні разглядалася пытанне аб праекце Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Об архивном деле и делопроизводстве в Республике Беларусь», які 26 лістапада 2021 года ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Дакумент распрацаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі і накіраваны на рацыяналізацыю працэсу дакументазвароту і мінімізацыю рызыкаў страты інфармацыі.

Аб выніках папярэдняга разгляду праекта Закона ў Палаце прадстаўнікоў праінфармавала Л.В.Кір’як. Глава Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі В.І.Кураш выступіў з тлумачэннямі асноўных палажэнняў праекта і адказаў на пытанні дэпутатаў.

Пры падвядзенні вынікаў абмеркавання праекта Закона прынята рашэнне аб мэтазгоднасці яго разгляду ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.

Таксама члены камісіі заслухалі інфармацыю Л.В.Кір’як аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры». Як было адзначана, на законапраект атрымана станоўчае заключэнне галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што з’явілася падставай для ўключэння праекта Закона ў парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by