Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

14.12.2021

14 снежня 2021 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Любецкая С.А., дэпутаты абмеркавалі ход падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў».

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Грамадзянскі, Банкаўскі і Працоўны кодэксы Рэспублікі Беларусь, дапрацаваны з улікам заўваг, выказаных экспертнай радай пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Дапрацаваны праект Закона ўзгоднены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для разгляду ў першым чытанні; атрымана станоўчае заключэнне Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь; па выніках крыміналагічнай экспертыза рызыкі крымінагеннага характару не выяўлены. Акрамя таго, атрымана згода Кіраўніка дзяржавы на разгляд Палатай прадстаўнікоў дапрацаванага законапраекта ў першым чытанні.

У сувязі з гэтым прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» у першым чытанні.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі таксама шэраг іншых пытанняў, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.


Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by