Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


14.01.2019

14 студзеня 2019 г. Адаменка Я. Б. старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкай выбарчай акрузе №41 прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 75-гадавіне вызвалення г.Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разам з кіраўніцтвам Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны дэпутат ўсклаў кветкі да Вечнага агню, брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

Выступаючы на мітынгу ля брацкай магілы савецкім воінам і партызанам па вуліцы Куйбышава г. Калінкавічы дэпутат павіншаваў ветэранаў вайны і працы, усіх жыхароў горада са знамянальнай датай і нагадаў усім пра важнасць захавання міру, што вельмі актуальна ў цяперашні нестабільны час, калі на блізкіх прыкладах сваіх суседзяў мы бачым, да чаго прыводзіць перапісванне гісторыі і чалавечае бяспамяцтва.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць